Атручаныя. Забітыя.
Выкінутыя як смецце.

Глядзі

ФІФА: Спыніце забойствы беспрытульных сабак на мерапрыемствах Чэмпіянату света

- людзей ужо падпісалі гэту петыцыю. Нам патрэбна яшчэ - подпісаў каб дасягнуць -.

Глядзі як...

Сабак забіваюць, каб "ачысціць" вуліцы дзеля футболу.

ФІФА абавязана ўзяць на сябе адказнасць за гэтыя смерці і прыняць тэрміновыя меры, каб прадухіліць далейшы бесчалавечны забой сабак сёння і ў будучыні.

Забіваць бяздомных сабак, адзіная віна якіх адсутнасць сям'і, – азначае прыносіць незлічальныя пакуты і боль. Дапамажы нам спыніць масавы вынішчальны гвалт. Падпішы петыцыю да ФІФА сёння

Петыцыя

Каму: Джанні Інфантыно, Прэзідэнту ФІФА

Спыніце забойства бяздомных сабак. Дадайце Пункт аб дабрабыце жывёл у Кодэкс этыкі ФІФА.

Чэмпіянат свету ФІФА з'яўляецца адным з найвялікшых спартыўных падзей у свеце. Ён павінен сабраць разам лепшых спартсменаў, каб натхніць людзей на адданасць справе і новыя дасягненні. Замест гэтага Чэмпіянат пераследуюць паведамленні аб жорсткіх забойствах беспрытульных сабак, катоў і птушак на вуліцах краін, выбраных для правядзення гэтага мерапрыемства.

Пасля публікацыі фатаздымкаў сабак, забітых з выкарыстаннем атруты, а затым выкінутых як смецце, людзі па ўсім свеце пачалі выказваць сваё абурэнне. Жорсткае забойства гэтых сабак не спрыяе вырашэнню праблемы бяздомных жывёл, але ўлады часта падтрымліваюць такія бесчалавечныя метады як спосаб часовага "ачышчэння" вуліц.

ФІФА абавязаная зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць гэта. Як паказана ў Кодэксе этыкі ФІФА,« ФІФА увесь час імкнецца абараняць імідж футбола,асабліва ад шкоды ў выніку незаконных, амаральных або неэтычных метадаў і практык ». З гэтага вынікае, што дазваляць футболе якім-небудзь чынам быць звязаным са збіццём і атручваннем беспрытульных жывёл ядамі з'яўляецца адначасова амаральным і неэтычным і, такім чынам, несумяшчальным з Кодэксам.

Мы настойліва заклікаем вас дадаць у Кодэкс этыкі ФІФА пункт аб дабрабыце жывёл, у якім будзе зазначацца, што усе краіны-прымальнікі не маюць права займацца неэфектыўным і бесчалавечным забойствам беспрытульных жывёл да і падчас мерапрыемстваў Чэмпіянату свету. Краіны варта стымуляваць да інвестырвання ў праграмы па адлове і стэрылізацыі жывёл, а таксама да павялічэння фінансавання цэнтраў выратавання жывёл і пошуку для іх новага дома. У тых выпадках, калі эўтаназія лічыцца неабходнай для жывёл, якія пакутуюць ад невытрымальнага болю, і няма надзеі на палягчэнне гэтага болю для забеспячэння высокай якасці жыцця, эўтаназію варта выконваць у адпаведнасці з Прынцыпамі, распрацаванымі арганізацыяй the Humane Society of the United States (Таварыства абароны жывёл Злучаных Штатаў).

Будучы кіруючым органам, якой абірае прымаючыя краіны, а таксама абаронцам рэпутацыі футбола ва ўсім свеце, ФІФА абавязаная несці адказнасць за смерць беспрытульных жывёл. Мы настойліва заклікаем вас ўнесці свой уклад у спыненне забойстваў, якія адбываюцца ў дадзены момант, і ў прадухіленне падобных забойстваў у будучыні.